Беларуская Служба

Трагічныя наступствы паводкі ў Тэхасе: дзесяткі чалавек загінулі

06.07.2025 15:23
Трагедыя адбылася пасля моцных ападкаў, якія за некалькі гадзін паднялі ўзровень вады ў рацэ Гвадэлупе амаль да 9 метраў.
Пашкоджанні ад паводкі ў горадзе Кэрвіль штату ТэхасEPA/DUSTIN SAFRANEK Dostawca: PAP/EPA

Прынамсі 43 чалавекі загінулі ў выніку раптоўных паводак у цэнтральным Тэхасе. Сярод ахвяр пятнаццаць дзяцей. Улады баяцца, што колькасць ахвяр можа павялічыцца, бо многія людзі, у тым ліку ўдзельнікі летняга лагера, дагэтуль лічацца зніклымі без вестак.

Трагедыя адбылася пасля моцных ападкаў, якія за некалькі гадзін паднялі ўзровень вады ў рацэ Гвадэлупе амаль да 9 метраў. Вада затапіла зоны адпачынку, зрывала масты і выносіла аўтамабілі. Сярод зніклых 27 дзяўчат, удзельніц летняга лагера Camp Mystic.

Маштабы разбурэнняў велізарныя — цэлыя гарады былі затопленыя, а некаторыя дарогі і масты атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. Губернатар Тэхаса Грэг Эбат папрасіў прэзідэнта Дональда Трампа абвясціць стан стыхійнага бедства, што дазволіла б выдзеліць федэральную дапамогу.

Прэзідэнт ЗША запэўніў, што яго адміністрацыя супрацоўнічае з дзяржаўнымі і мясцовымі ўладамі Тэхаса.

ПР/юл